Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

: «Арганізацыя музычна-эстэтычнага выхавання ў сям'і ў сучасных умовах»

Дата: 31 января 2019 в 13:23

 «Арганізацыя музычна-эстэтычнага выхавання ў сям'і ў сучасных умовах»

Педагогі і псіхолагі справядліва настойваюць на тым, што ад дарослых якія выхоўваюць дзіцяця залежыць на колькі актыўна і рознабакова будзе працякаць яго развіццё. Сумесная дзейнасць тат і мам з дзецьмі на працягу дашкольнага дзяцінства дазваляе павысіць якасць адукацыі дзяцей і выкарыстоўваць патэнцыйныя магчымасці кожнага дзіцяці. Для павышэння ўзроўню музычна эстэтычнага выхавання дашкольнікаў на аснове праведзеных даследаванняў па гэтым пытанні былі распрацаваны задачы музычнага развіцця ў сям'і.

Слуханне і ўспрыманне.

     Падтрымліваць цікавасць да праслухоўвання музычных твораў. Фарміраваць выхаванне музыкі ва ўзаемасувязі з  жывапісам, тэатрам. Пры абмеркаванні дзецьмі праслуханага, накіроўваць іх увагу на маральна эстэтычную ацэнку музычнага зместу.

Стварэнне ўмоў для праслухоўвання.

Тэхнічныя сродкі (магнітафон, музычны цэнтр і інш.);

музычны рэпертуар (касеты, дыскі);

стварэнне камфортнай, спакойнай абстаноўкі ў памяшканні, дзе дзіця слухае музыку;

сумесныя паходы з дзецьмі ў тэатр, канцэрт, збіранне хатняй фанатэкі.

Спевы.

Заахвочваць пеўчыя праявы дашкольнікаў. Накіроўваць інтарэсы

дзяцей на выкананне песень, даступных ім па змесце і мове; невялікія па аб'ёме, яркія мелодыі ў зручным для дзіцячага голасу дыяпазоне.

Імкнуцца абмежаваць голас дзіцячы ад залішніх нагрузак (не спяваць "дарослых" песень з вялікім дыяпазонам мелодый).

Арганізацыя.

Гутарка з дзецьмі пра ўражанні атрыманых на музычных занятках. Папрасіць іх праспяваць. Хай дзіця навучыць вас гэтай песні. Збіранне хатняй фанатэкі, складанне з любімых песень,  (як відэа, так і аўдыё). Сямейнае выкананне любімых песень на сямейных святах.

Музычна- рытмічная дзейнасць.

     Падтрымлівае цікавасць да музычна рухальнай дзейнасці дзяцей. Як можна часцей ствараць сітуацыі для  танцавальнай імправізацыі дашкольнікаў. Выкарыстоўваць музыку для  выканання фізічных практыкаванняў. Пры абмеркаванні балета, танцаў, убачаных фільмаў, тэатра, на канцэрце звяртаюць увагу дзяцей на прыгажосць рухаў, магчымасці мовы жэсту, мімікі, паставы, пантамімы.

Арганізацыя.

Выкананне ранішняй гімнастыкі, лячэбнай фізкультуры пад музыку; Прагляд перадач, канцэртаў, тэатральных  пастановак, кінафільмаў, балетных пастановак, адпаведных ўзросту дзіцяці з наступным абмеркаваннем; Выкарыстоўваць як самастойна, так і сумесна падрыхтаваныя танцавальныя кампазіцыі сямейных святаў, а таксама танцавальных імправізацый.Далучэнне да гульні на дзіцячых музычных інструментах.

     Забяспечыць умовы для элементарнага музіцыравання на найпростых

музычных інструментах: народных (бубен, лыжкі, званочкі,  ляскоткі і іншыя), інструментах дзіцячага аркестра . Вучыць музіцыраваць на адным, двух трох гуках  індывідуальна і сумесна з дарослымі. Прапаноўваць творчыя  імправізацыі, блізкія інтарэсам дзіцяці (ідзе дожджык, шуміць ветрык, грыміць гром і іншыя).

Матэрыяльнае забеспячэнне элементарнага музіцыравання.

Набыццё музычных інструментаў ,стварэнне музычнага кутка, сумеснае стварэнне музычных інструментаў з падручных матэрыялаў.

     Падчас самастойных заняткаў музыкай дзіцяці стварыць

ўмовы, каб яго ў гэты час не адцягвалі.

Ствараць  імправізаваныя сямейныя аркестры, з прыцягненнем сваякоў і сяброў (напрыклад, шумавыя аркестры на сямейных святах).

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што пры актыўным музычна -эстэтычным выхаванні ў сям'і ў працэсе вырашэння вышэй  выкладзеных задач з выкарыстаннем разнастайных формаў музычнай  дзейнасці дзіцяці, а таксама прыцягнення бацькоў да ўдзелу ў  мерапрыемствах дзіцячага саду, звязаных з музычным развіццём  дашкольніка –усё гэта спрыяе ўзбагачэнні духоўнага свету дзіцяці, больш  эфектыўнаму развіццю яго музычных здольнасцей, эмацыянальйнай спагадлівасці і фарміраванні музычнай культуры ў цэлым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.