Што дзеці набываюць праз заняткі музыкай:
• Выхаванне характару без рызыкі і траўмаў;
• Развіццё матэматычных здольнасцей;
• Развіццё навыкаў зносін;
• Развіццё структурнага мыслення;
• Развіццё эмацыянальнасці і пачуццёвасці (толькі эмацыянальныя людзі не здольныя на жорсткія ўчынкі);
• Выяўленне новых рысаў характару;
• Музычныя заняткі выхоўваюць маленькіх «Цэзараў», якія ўмеюць рабіць шмат спраў адразу.
Зноў і зноў шматлікія даследаванні навукоўцаў усяго свету пацвярджаюць, што псіхалагічныя асновы навучання закладваюцца з нараджэння і замацоўваюцца ўжо да трохгадовага ўзросту.
Адсюль выснова: не выпускаць час ад самага нараджэння і развіваць музычныя здольнасці, не забываючы аб агульным развіцці дзіцяці.
Музыка, гульні, спевы, скокі ствараюць станоўчыя эмоцыі.
А станоўчыя эмоцыі – гэта ўнутраны дабрабыт дзіцяці, яго душэўнае і фізічнае здароўе.
І наша мэта: дастаўляць музычнымі заняткамі задавальненне дзецям і займаючыся з імі музыкай, рабіць іх жыццё лепшым і шчаслівым!