Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ ПРА РОДНУЮ МОВУ

Дата: 23 января 2019 в 16:55

КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ ПРА РОДНУЮ МОВУ

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Той люд жыве, што свае песні мае. Францішак Багушэвіч

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет. Якуб Колас

Магутнае слова, ты, роднае слова, са мной ты на яве і ў сне. Янка Купала

Песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю. Пімен Панчанка

Мая мова не мае змяркаванняў ад маленства да старасці лет. Ларыса Геніюш

Жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала. Алесь Бачыла

Як ты дорага мне, мая родная мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова. Ніл Гілевіч

Неруш ранішні – роднае слова, мне слухаць цябе, покуль гляджу. Рыгор Барадулін

Мова продкаў нашых і нашчадкаў – шэпт дубровы і пчаліны звон… Генадзь Бураўкін

Хто мову сваю ганіць – матчын дар, не прынясе карысці ён народу. Анатоль Грачанікаў

Найвялікшае сонца – мая беларуская мова. Яўген Крупенька

Несці нашчадкам мне ў сэрцы даччыным матчыну мову, мову Айчыны. Таіса Бондар

Калі слову, то й сэрцу баліць. Еўдакія Лось

Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб. Пімен Панчанка

Трэба заўсёды вывучаць сваю мову. Прыслухоўвацца да народных гутарак. Кузьма Чорны

Роднае слова, ты найвялікшае з вялікіх тварэнняў, ты – сам народ, яго гісторыя. Слова – не толькі тварэнне чалавека, але і яго калыска. Мікола Лобан

Дала мне маці мову гэту як спадчыну і запавет. Аляксей Пысін

Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім. Максім Танк

Роднае слова! Ты тлумачыш усе дзівы свету. Цётка

Ты геніяў свету дарыла, о маці-мова. Васіль Жуковіч

Пароль неўміручасці – родная мова. Пятрусь Макаль

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.