Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Што ж такое, здаровы лад жыцця?

Дата: 27 ноября 2018 в 16:23

Што ж такое, здаровы лад жыцця?

    Гэта выкананне рэжыму, працы, адпачынку, сну на аснове патрабаванняў сутачнага біярытму; рухальнаяй актыўнасці, якое ўключае сістэматычныя заняткі хадзьбой, аздараўленчым бегам, аэробікай, даступнымі відамі спорту, разумнае выкарыстанне метадаў гартавання, рацыянальнае сілкаванне, уменне здымаць нервовую напругу.

Усе бацькі жадаюць бачыць сваіх дзяцей

здаровымі, энергічнымі, прыгожымі, спартыўнымі.

Шляхоў да фізічнага ўдасканалення шмат.

Адзін з іх - выхаванне ў сям'і.

     

      Каб дзіця расло здаровым, свядомае  стаўленне да ўласнага здароўя варта фарміраваць у першую чаргу  ў бацькоў.

     Пачаткам фарміравання здаровага ладу жыцця ў сям'і з'яўляецца выхаванне запатрабавання ў здароўі.

    Фарміраванне здаровага арганізма, уменне кіраваць ім, развіваць, удасканальваць - вось задачы здаровага ладу жыцця.

   Ад бацькоў шмат у чым залежыць, ці вырастуць іх дзеці здаровымі і жыццярадаснымі ,ці заўчасна разбураць сваё здароўе.

   Калі дарослыя выявяць характар і пачнуць раніцу з гімнастыкі, якую зробяць разам з дзіцем, - гэта будзе першы крок у вялікай і важнай справе - умацаванні здароўя.

  І гэты крок трэба зрабіць як мага хутчэй.

  Вырашыць пытанні ўсебаковага фізічнага развіцця дзяцей, выгадаваць іх здаровымі можна толькі сумеснымі сіламі бацькоў і працаўнікоў дашкольнай установы.

  Фізічнае выхаванне ў ДУА з'яўляецца дзейсным сродкам, які спрыяе рознабаковаму развіццю дзіцяці.

  Працэс аптымізацыі рухальнай актыўнасці дзяцей накіраваны на ўмацаванне здароўя, удасканаленне фізіялагічных і псіхічных  функцый арганізма, дасягненне добрага ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці. Вядома, што сістэматычныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі ў рэжыме дня спрыяюць паляпшэнню функцыянальнага стану цэнтральнай нервовай сістэмы, зніжэнню напружанасці сардэчна - судзінкавай і дыхальных сістэм, папярэджваюць парушэнні выправы і дэфармацыю шкілета, аказваюць дабратворны ўплыў на звычайны рост і развіццё дзіцяці.

   

Наша праца будзе эфектыўная пры вашай падтрымцы, бацькі!

Бацькі павінны заахвочваць дзяцей у спартўных занятках,

абавязкова падбадзёрваць іх, тым самым усяляючы ўпэўненасць

у карысці заняткаў фізічнай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.